Пераканаўчая перамога
14 лютага у ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Пружаны » адбыўся другі этап абласной алімпіяды па факультатыўнаму курсу «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» на якім каманда ДУА «Сухопальскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа» паказала вельмі добры вынік. Так з 6 чалавек каманды 5 вярнуліся з дыпломамі. Гэта вучні 9 класа Пстыга Аляксандр і Глушко Дзмітрый дыпломы 1 ступені; Дулько Антон вучань 5 класа дыплом 1 ступені, вучаніца 4 класа Гарустовіч Лізавета дыплом 1 ступені — усе яны будуць прадстаўляць раён у вобласці і Цабрук Яўген вучань 4 класа дыплом 3 ступені. Каманду рыхтавалі Гарустовіч Наталля Уладзіміраўна (настаўніца хіміі) і Літвіновіч Таццяна Паўлаўна (настаўнік пачатковых класаў). Вялікі дзякуй за перамогу вучням і выдатную падрыхтоўку настаўнікам! ПОСПЕХАЎ У ВОБЛАСЦІ!