План работы бібліятэкі    на 2024/2025 навучальны год                                                                                   

                                                           

                                                                                

                              

Мэта: садзейнічанне працэсу навучання і выхавання навучэнцаў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Задачы:

 * забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу з дапамогай выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;

* фарміраванне ў школьнікаў навыкаў бібліятэчнага карыстальніка, інфармацыйнай і чытацкай культуры;

* аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;

* выхаванне ў навучэнцаў павагі і гонару за сваю краіну – Рэспубліку Беларусь, паважлівага стаўлення да кніжнай спадчыны;

* удасканаленне традыцыйных і выкарыстанне новых інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у бібліятэчнай дзейнасці;

* арганізацыя работы па захаванні фонду вучэбных выданняў.

Асноўныя функцыі бібліятэкі:

 Інфармацыйная – фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка: навучанне карыстання носьбітамі інфармацыі, пошуку, адбору і крытычнай ацэнкі інфармацыі.

Адукацыйная  —  падрымліванне  і забеспячэнне адукацыйных мэт, сфарміраваных у задачах школы і адукацыйных праграмах па прадметах.

 Культурная – садзейнічанне фарміраванню асобы  вучняў сродкамі культурнай спадчыны, формамі і метадамі індывідуальнай і масавай работы.

Выхаваўчая – спрыянне развіццю пачуцця патрыятызму ў адносінах да дзяржавы, свайго краю і школы.

 

Асноўныя накірункі работы бібліятэкі:

*  забеспячэнне  вучняў і педагогаў  падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, а таксама метадычнай літаратурай  згодна пераліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, якія рэкамендаваны да выкарыстання ў 2024/25 навучальным годзе ;

*  забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыўнага працэсу пры дапамозе выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;

*  аказанне кансультацыйнай дапамогі вучням, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;

*  аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам школы ў павышэнні прафесійнай  кампетэнтнасці;

*  удасканаленне сістэмы пазакласных мерапрыемстваў па ідэйна-патрыятычнам і духоўна-маральнам выхаванні;

*  павышэнне якасці ведаў вучняў праз забеспячэнне вучэбнай, навукова-папулярнай, даведчай, педагагічнай і іншымім відамі літаратуры.

 

                       Змест работы Тэрмін выканання
                        Арганізацыйная работа

 

1. Азнаямленне з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на новы навучальны год Жнівень
2. Фарміраванне спісаў вучняў на атрыманне падручнікаў у2024/25н.г. і прыем квітанцый аб аплаце за карыстанне падручнікамі Жнівень-верасень
3. Фарміраванне бланка заказаў на падручнікі на 2025/26 н.г. Кастрычнік
4. Здача справаздачы па аплаце за карыстанне падручнікамі Кастрычнік
5. Зверка ўліку дакументацыі фонду  з бухгалтарам Студзень,

ліпень

6. Здача статыстычнай справаздачы Верасень
7. Здача макулатуры Па меры пісвання  літаратуры
                 Работа з фондам вучэбнай літаратуры

 

1. Выдача  падручнікаў і метадычнай літаратуры. Маніторынг забяспечанасці вучняў падручнікамі Жнівень-верасень
2. Прыем і тэхнічная апрацоўка новых паступленняў вучэбнай  і мастацкай літаратуры: афармленне накладных,запіс у кнігу сумарнага ўліку, штэмпеляванне, афармленне карткі Па меры паступлення
3. Перадача падручнікаў у іншыя школы раёна Жнівень-верасень
4. Расстаноўка новых кніг Па меры паступлення
5. Работа з дакументамі па аплаце за карыстанне падручнікамі Верасень
6. Спісванне падручнікаў з улікам старасці і змены вучэбных праграм Лістапад, снежань
7. Спісванне падручнікаў па прычыне перадачы ў выкарыстанне:

вучням 1 класа, выхаванцам

Верасень,май

Май

8.

 

 

 

 

 

9.

Правядзенне работы па захаванасці вучэбнага фонда:

азнаямленне з правіламі карыстання падручнікамі;

рэйды ;

праверкі;

акцыя “ Лепшы клас па захаванасці падручнікаў”;

Верасень

1 раз у чвэрць

1 раз у месяц

Май

рамонт падручнікаў;

гутаркі, урокі, гульні

Верасень-май

Шосты школьны дзень

Прыняцце  падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў у  чытачоў Май, чэрвень
                 Работа з фондам мастацкай літаратуры
1. Своечасовае правядзенне апрацоўкі і рэгістрацыі літаратуры, якая паступіла Па меры паступлення
2. Забеспячэнне свабоднага доступу ў бібліятэцы да мастацкага фонду, фонду перыядычных выданняў На працягу года
3. Сістэматычнае назіранне за своечасовым вяртаннем выдадзеных выданняў на фармуляр На працягу голда
4. Выкананне правільнай расстаноўкі фонда на стэлажах На працягу года
5. Афармленне новых раздзяляльнікаў На працягу года
6. Перыядычнае спісанне фонду з улікам старасці і маральнага зносу На працягу года
7. Санітарны дзень 4-ая пятніца кожнага месяца
                  Даведачна-бібліяграфічная работа
1. Папаўненне і рэдагаванне алфавітнага каталога На працягу года
2. Выкананне просьбаў, атрыманых ад чытачоў На працягу года
3. Абнаўленне старонкі бібліятэкі на сайце школы На працягу года
4. Правядзенне бібліяграфічных, кніжных аглядаў; састаўленне рэкамендацыйных спісаў літаратуры На працягу года
5. Правядзенне аглядаў перыядычных выданняў На працягу года
6. Даставанне з каталога картак спісанай літаратуры На працягу года
7. Папаўненне і рэдагаванне картатэк На працягу года
                   Работа з карыстальнікамі ( індывідуальная і масавая)

 

          Штомесячныя выставы да юбілейных дат пісьменнікаў
1. 95 г. з дня нараджэння М. Матукоўскага, “Давайце Матукоўскага чытаць!” 12.09.24
2. 210 г. з дня нараджэння М.Ю. Лермантава, “Страницы мятежной жизни” 15.10. 24
3. 125 г. з дня нараджэння М.Лынькова, “Самабытны талент” 29.11.24
4. 90 г. з дна нараджэння І.Чыгрынава, “Сучасны пісьменнік ваеннае пары” 20.12. 24
5. 165 г. з дня нараджэння А.Чэхава, “Чэхаў – мастак жыцця” 13.01.25
6.  90 г. з дня нараджэння Р. Барадуліна, “Мастак слова” 21.02. 25
7. 185 г. з дня нараджэння Ф. Багушэвіча, “Заснавальнік беларускага рэалізму”  

12.03.25

8. 85г. з дня нараджэння В.Казько, “Беларуская ваенння проза” 23.04.25
9. 120 г. з дня нараджэння М.Шолахава, “Мастак слова” 22.05. 25
                             Індывідуальная работа 
1. Абслугоўванне чытачоў на абанеменце: вучняў, педагогаў, тэхнічнага персанала, бацькоў На працягу года
2. Рэкамендацыйныя гутаркі пры выдачы кніг. Гутаркі аб прачытаным На працягу года
3. Рэкамендацыйныя і рэкламныя гутаркі аб новых кнігах, часопісах, газетах, якія паступілі ў бібліятэку На працягу года
4. Падрыхтоўка і афармленне выстаў да юбілейных дат. На працягу года
                         Масавая работа 
1.  Гульня “Краіна ведаў” 07.09.24
2. Гутарка  “ Карыстанне кнігамі”. Расстаноўка кніг на паліцах 14.09.24
3. Прагляд  мультфільма “Тры каты”(113 серыя- захаванасць бібліятэчнага фонду) 21.09.24
4.  Бібліятэчная гадзіна ”Знак якасці. Беларускія традыцыі” 28.09.24
5. Гутарка “Настаўнік – святло,веды, творчасць” 05.10.24
6. Час майстэрства”Падарунакі  для бацькоў” 12.10.24
7. Агляд  выставы “Страницы мятежной жизни» 19.10.24
8. Гульня”Сюды прыходзяць дзеці, даведваюцца аб усім на свеце”, да міжнароднага дня школьных бібліятэк. 26.10.24
9. Гульнявая праграма”Пісьменнікі-юбіляры 2024 года” 09.11.24
10. Віктарына “Майго краю казкі, чытай іх, калі ласка” 16.11.24
11. Майстэрня фарбаў  ”Прыгажосць МАЛОЙ РАДЗІМЫ” 23.11.24
12. Агляд кніг М.Лынькова 30.11.24
13  Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Правы дзяцей”, да дня правоў чалавека 07.12.24
14  Падарожжа па старонках зімовых казак 14.12.24
15. Гутарка “Чыгрынаў  і яго творы” 21.12.24
16 Навагодняя віктарына “Дзед Мароз” 28.12.24
17. Забаўляльна-пазнавальная гадзіна ”В царстве книжном очутиться, да там  чтоб не заблудиться” 04.01.25
18. Віктарына “  Беларусь мая незалежная” 11.01.25
19.  Агляд кніг на выставе А.Чэхава 18.01.25
20. Прэзентацыя ” Мае першыя кніжкі” 25.01.25
21. Дробны рамонт кніг 01.02.25
22.  Кніжная палічка “ Вайна вачыма дзяцей” 08.02.25
23  Гульнявая праграма “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаная міжнароднаму дню роднай мовы 15.02.25
24. Гутарка  “Вершы беларускага паэта Р. Барадуліна” 22.02.25
25. Кніжная выстава-прызнанне “Імя анёла – матуля!” 01.03.25
26. “Галоўны закон жыцця нашай краіны”, кніжная палічка да Дня Канстытуцыі 15.03.25
27. Віктарына  “Па лясной сцяжынцы” 22.03.25
28. Вяселая хвілінка “Вершаваныя загадкі” 29.03.25
29.

 

Выстава “Я адкрываю кніжны свет”, прысвечаная міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.

Конкурс “ Лепшы чытач ”

02.04.25

 

30. Гутарка “ Пазнаем Беларусь разам” 05.04.25
31. Прагляд мультфільмаў па ЗЛЖ “Смяшарыкі. Алфавіт здароўя” 12.04.25
32. “Чытайце, гартайце, свет пазнавайце”.

Агляд перыедыкі для дзяцей

19.04.25
33. Экскурсія для самых маленькіх “Дом, дзе жывуць кнігі” 26.04.25
34. “Кнігі аб вайне як вечная памяць”, кніжная выстава да Дня Перамогі 03.05.25
36. Віктарына ”У  сімвалах дзяржавы – гісторыя народа” 10.05.25
37. Бібліятэчны урок  “Падарожжа па кніжным свеце” 17.05.25
38. Агляд кніг М.Шолахава 24.05.25
40. Працоўная акцыя “У дапамогу кніжцы” 31.05.25
                          Работа з бацькамі
1. Выступленне на бацькоўскіх сходах з інфармацыяй аб дзейнасці школьнай бібліятэкі:

—         аб забяспечанасці вучняў паручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

—          аб аплаце за іх карыстанне.

Згодна графіка бацькоўскіх сходаў
2. Сустрэча  ”Кніга, я і мая сям’я”
3. Агляды літаратуры ў дапамогу сямейнаму выхаванню, чытанню.
                Работа з актывам бібліятэкі
1. Стварэнне актыву бібліятэкі Верасень
2. Сіламі актыва праводзіць рамонт кніг На працягу года
3. Прыцягваць актыў да работы на абанеменце пры выдачы кніг, падборцы кнігдля чытачоў На працягу года
4. Праводзіць рэйды па праверцы  стану школьных падручнікаў Кастрычнік, люты, май
5. Прыцягваць актыў да правядзення масавых мерапрыемстваў На працягу года
            Павышэнне кваліфікацыі, метадычная работа
1. Прымаць удзел у МА бібліятэкараў Згодна плана
2. Складанне плана работы бібліятэкара на 2024/25 навучальны год Верасень

 

 

 

 

Продолжить чтение