Да Міжнароднага дня БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Да Міжнароднага дня БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

21 лютага 2014 года Пахачук І.М. правяла у 4 класе урок беларускай літаратуры “ Я люблю цябе, слова роднае”  прысвечаны Міжнароднаму дню БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

SAM_0219   SAM_0227  SAM_0222

 

Вусны часопіс

“ Я люблю цябе, слова роднае”

На  дошцы выказванні беларускіх пісьменнікаў аб мове.

Настаўнік: Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых дзядоў і бацькоў, мове, гісторыя якой вельмі складаная і незвычайная. Наша сённяшняя сустрэча адбудзецца ў форме вуснага часопіса , які называецца “ Я люблю цябе, слова роднае!”

               Першая старонка нашага часопіса прысвечана гісторыі нашай мовы. Называецца яна “ Падарожжа ў гісторыю роднага слова”. Але перад падарожжам ў гісторыю слова давайце паслухаем мудрыя думкі Якуба Коласа, вядомага беларускага пісьменніка.

 “ Роднае слова – гэта крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.

               А зараз давайце разам з вамі ўспомнім гісторыю развіцця нашай мовы.

              Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы, каб здабыць агонь, паляваць на жывёлу, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. На развіццё беларускай мовы аказала ўплыў творчасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. У ХУІ стагоддзі Беларусь увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачала развівацца з узнікненнем кнігадрукавання. Беларускі першадрукар – Францыск Скарына.

Дык шануй, Беларус, сваю мову  —

Гэта скарб наш на вечныя годы;

За пашану радзімаму слову

Ушануюць нас брацця- народы! 

                                                                А.Гарун

               А зараз паглядзіце на нашу другую старонку. Яна называецца “ Краіна Мовазнавія”.

( выходзяць  Спадарыня Мова, Фанетыка, Графіка, Лексіка)

Спадарыня Мова

—         Добры дзень! Я спадарыня мова – уладарка краіны Мовазнавіі. Маю краіну называюць Чараўніцай, бо няма на свеце нічога больш чароўнага за словы, што ў казках адчыняюць патаемныя дзверы. У маёй краіне Мовазнавіі добры парадак : усе на сваіх месцах, у кожнага свій абавязак, усюды ўзаемадапамога. Дапамагаюць мне мае падначаленыя. Вітаем іх.

ФАНЕТЫКА :  Фанетыка я, важная навука,

                           Бо вывучаю я змяненні гука,

                           І як патрэбна словы вымаўляць,

                           Заўсёды рада вам паведамляць.

ГРАФІКА:         Я – Графіка. Хачу сказаць,

                           Не прамаўчу,

                           Усіх я навучу

                           Прыгожа літары пісаць.

ЛЕКСІКА:         Я – Лексіка, заўжды гатова

                          Аж з цэлым светам гаварыць,

                          Раскрыць вам таямніцы слова,

                          Усе скарбы мовы падарыць.

ФАНЕТЫКА: Я прапаную вам адказаць на мае пытанні:

—         Якая літара нашай мовы гука не абазначае?

—         Колькі ў нашай мове галосных гукаў? Пералічыце іх.

—         Назавіце гукі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі?

—         Зрабіце фанетычны разбор слова  фанетыка

ЛЕКСІКА:  А цяпер я вам прапаную свае пытанні:

—         Якія словы мы называем сінонімамі?Прывядзіце прыклад.

—         Што вы можаце сказаць пра антонімы?  Прывядзіце прыклады.

—         Запішыце два мнагазначныя словы.

ГРАФІКА:  А зараз адгадайце, калі ласка, такую загадку.

Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастаўлены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там.

Як мы яго назавём ?

—         Давайце ўспомнім алфавіт.

—         Запішыце пары слоў, падкрэсліце літары, якімі яны адрозніваюцца

Мак- рак, дом – лом, бітон-бізон, піла – ліпа, кран – экран.

З’яўляецца марфалогія.

МАРФАЛОГІЯ:  Мяне вы бачыце часта,

                              Завуць мяне марфалогіяй.

                              Будую я словы з частак –

                              Парадак тут вельмі строгі.

Запішыце словы, разбярыце па саставу

Прышкольны ,   роднаму,  вёсачка,  працавіты

У мяне ёсць сябры. Адгадайце загадкі:

1.Спытай мяне:

Хто ці што гэта –

І дам я назвы ўсім прадметам!

2.Я аздабляю вашу мову:

   Даю прыметы розным словам…

3. Папрасіці і загадаць змагу,

    Вызначыць вам час дапамагу.

—       Запішыце сказ, разбярыце па членах сказа і часцінах мовы.

Я вельмі люблю сваю родную зямлю, яе прасторы, прыроду і светлае неба.

Настаўнік:  Дзякуй усім за працу.

РЭФЛЕКСІЯ.

Настаўнік                    Пахачук І.М.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.