Выпускны у садзіку
29 мая (пятніца) у садзіку прайшоў выпускны баль для будучых першакласнікаў.Выхаванцы на свяце танцавалі, спявалі, гулялі у розныя гульні. У госці да іх прылятаў Карлсан, а так сама дзяцей наведала Каралева Ведаў, якая зачытала ім наказ добра вучыцца у школе. Выступала з прамовай да дзяцей і маці аднаго з будучых першакласнікаў. Усе выхаванцы атрымалі дыпломы аб заканчэнні дзіцячага садка.