Урачыстая лінейка прысвечаная заканчэнню навучальнага года
30 мая (субота) адбылася урачыcтая лінейка з нагоды заканчэння 2014 — 2015 навучальнага года. Прагучаў апошні школьны званок для вучняў ВПК. Права даць апошні званок атрымаў лепшы вучань ВПК вучань 9 класа Пстыга Аляксандр і вучаніца 1 класа Сачко Ангеліна. На лінейцы узнагародзілі прызамі вучняў, якія прымалі удзел у міжнародным конкурсе «Зубраня»; дыпломамі у спорце за удзел ва унутрышкольнай спартакіядзе. Першакласнікі з рук Мартынава Міхаіла Яўгенавіча (начальнік участка ААТ «Жураўлінае») ад аднаго з банкаў атрымалі ў падарунак футбольныя мячы.