Урачыстая лінейка
1 верасня прагучаў першы школьны званок, для ўсіх вучняў, які паклікаў іх за парты у новым 2015/2016 навучальным годзе. Асаблівы ён як для першакласнікаў, якія прыйшлі на свае першыя заняткі ў школу, так і для выпускнікоў 9 і 11 класаў, якія закончаць напрыканцы года школу здачай выпусных экзаменаў. На лінейцы былі адзначаны граматамі лепшыя вучні школы. Перад прысутнымі выступіла метадыст метадычнага кабінета ПРААСТ Арыстамбекава Ларыса Якаўлеўна, якая пажадала ўсім прысутным усяго самага найлепшага, а вучням добра вучыцца і павіншавала ўсіх з пачаткам новага навучальнага года.