Да ведама вучняў 5 – 8 класаў,
якія праходзяць працоўную практыку на прышкольным участку
- Заліковы бал працоўнай практыкі – 20.
- Пры атрыманні вучнем па выніках праверкі трох і больш адзнак “2” працоўная практыка вучню не залічваецца.
- За кожную атрыманую па выніках праверкі адзнаку “2” вучню неабходна адпрацаваць у ВПК па 6 гадзін у тэрмін да 25 жніўня г.г.
- Пры ненабранні вучнем заліковага балу практыкі яму неабходна адпрацаваць у ВПК па 3 гадзіны за кожны недастаючы бал.
- У выніку невыканання працоўнай практыкі без уважлівых прычын вучань пакідаецца на паўторны курс навучання ў тым жа класе.