19 кастрычніка вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве аукцыён ідэй «Свет прафесій». Дзеці пазнаёміліся з аналізам прафесій, прааналізавалі прафесіі сваіх бацькоў, прайшлі анкетаванне на выяўленне схільнасцей да той ці іншай прафесіі. Некаторыя вучні былі здзіўлены атрыманымі вынікамі анкетавання, так як нечакана знайшлі ў сябе схільнасці да прафесій, якія здаваліся ім зусім далёкімі і чужымі.
На аукцыёне ставіліся на «таргі» самыя разнастайныя прафесіі. Але сярод прапанаваных прафесій найбольш папулярнай была прафесія педагога.