Распрацоўка першага ўрока на тэму: “На цябе, наша моладзь, надзея!”

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Распрацоўка  першага ўрока на тэму: “На цябе, наша моладзь, надзея!”

Класны кіраўнік 11 класа  Раўнейка В. В.

Распрацоўка  першага ўрока на тэму: “На цябе, наша моладзь, надзея!”

Задача: выхаванне ў дзяцей і моладзі пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, павагі да яе герояў, грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.

Абсталяванне:

  1. выстава кніг, прысвечаных Беларусі і яе знакамітым людзям;
  2. карта Беларусі;
  3. герб і сцяг нашай краіны;
  4. надпісы на дошцы.
  1. Пачынаем урок з верша А. Сумнага “Маладосць”.
  1.  У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца тым, хто з’яўляецца будучым для дзяржавы. І яна, наша Беларусь, бярэ на сябе абавязак даць вам, маладым, жыццёвы трамплін і базавыя гарантыі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. А ва ўсім павінна быць аддача.

У пацверджанне гэтаму можна прывесці і словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі:Кампетэнтнасць, ініцыятыўнасць, самастойнасць і, галоўнае, сацыяльная адказнасць за будучыню краіны—менавіта гэтыя якасці павінны быць у нашых маладых людзей.”

  1.  Мы павінны несці адказнасць за ўсё, што адбываецца ў нашай краіне. Рабіць выбар—гэта не заўсёды лёгкая справа. 11 кастрычніка 2015 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пытанне да вучняў: чаму павінны свой выбар зрабіць усе беларусы?

4 .Бо ўсё залежыць ад нас: у якой краіне будзем жыць і як будзем жыць. Ад таго, як працуем, з якой аддачай, бачна і эканамічнае развіццё краіны (цяжкая прамысловасць- камбайны, трактары, кар’ерныя самазвалы, лёгкая прамысловасць- апрацоўка ільновалакна, харчовая- малако, мяса, бульба).

5. І гэта ўсё робіцца не само сабой, а часам цяжкай працай людзей. А што можам і чаго хочам мы? Пажаданні запісваем на дошцы.

6. Важнае месца ў жыцці кожнага народа займае спорт: біятланісты Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, фрыстайлісты Ала Цупер, Антон Кушнір, гімнастка Меліціна Станюта.

7. А ці можа існаваць краіна без гісторыі? Адказы вучняў.

8. Даем азначэнні наступным паняццям: герб і сцяг, будучыня, гісторыя, спорт.

9. Заканчваем урок вершам П. Броўкі “Заклік”.

Маладосць

У маладосці свой асаблівы зрок:

Усё ёй бачыцца магчымым.

Заўжды ў маладосці шпаркі крок,

І ў жыцці яна  з поглядам шчаслівым.

 

Ты малады—ужо і гэтым ты шчаслівы,

І кожны дзень ты за свята прызнаеш,

Час для цябе ляціць імкліва,

І душы сваёй ты адпачынку не даеш!

 

Маладосць—гэта шчасце, радасць і вясёлы смех,

І ўсім жаданням—выкананне!

Маладосць—гэта вочы любай і фата, як снег,

І шчасце вечнага кахання!

Алесь Сумны

Заклік

Ляці ж увысь,

Шырэй узмахі,

Каб зорку ўласную знайсці.

Пускайся ўброд,

Не ведай страху,

Бо шмат нязнанага ў жыцці.

Віхор, віры

Спрабуй адолець,

Які б твой шлях

Ні быў цяжкі.

Плыві, ўзлятай,

Не бойся болю,

З часамі сыдуць сінякі.

Пятрусь Броўка

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.