Акцыя па зборы макулатуры
З 26 па 29 верасня 2023 года ў ДУА “Сухопальская сярэдняя школа Пружанскага раёна” праходзіла акцыя па зборы макулатуры. Удзел у акцыі прынялі 38 вучняў 1-9 класы.
У ходзе акцыі было сабрана 825 кг макулатуры.
У асабістым першынстве пераможцамі сталі:
сярод вучняў 1-4 класаў – Сцяпанаў Аляксандр (4 кл.) з вынікам 43,4 кг;
сярод вучняў 5-7 класаў – Шчэрба Анастасія (7 кл.) з вынікам 65,9 кг і Шчэрба Арцём (7 кл.) з вынікам 65,9 кг;
сярод вучняў 8,9 класаў- Пахачук Аляксандр (8 кл.) з вынікам 57,5 кг.