Навагодні ранішнік у садзіку
29 снежня прайшоў навагодні ранішнік для выхаванцаў дзіцячага сада. З Дзедам Марозам і Снягуркай дзеці вадзілі карагоды вакол ёлкі; расказвалі вершы, танцавалі, спявалі песні. У госці да дзяцей завіталі Воўк і Зіма. Свята выхаванцам спадабалася.