Вучні 6-7 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Баран Ж.П. і Жырыкавай М.В. наведалі МТК у аг. Сухопаль. Тут дзяцей уразіла, які складаны шлях да стала праходзіць усімі намі любімы прадукт – малако. Самае галоўнае, што зразумелі дзеці, якасць малака залежыць ад многіх фактараў: умоў утрымання кароў, іх даення, кармоў і стану здароўя жывёл. Пра гэта расказала дзецям брыгадзір малочна-таварнага комплексу Анастасія Яўгеньеўна Тадра.
Штодзённыя будні аграрыяў вельмі захапілі школьнікаў. Яны на свае вочы ўбачылі людзей, якія ўсёй душой хварэюць за ўраджай, за наш агульны дабрабыт. Дзеці зазначылі: “Мы на ўсё жыццё запомнім, колькі сіл, цярпення і працы каштуе выраб малака”.