Ранішнік

Свеціць як сонца,

Ад самай калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі.

Маміна імя

Самае лепшае,

Маміна слова

Найдаражэйшае.

Мама! Матуля! —

Чароўнае слова

Песняй ласкавай

Гучыць на ўсіх мовах.

 

Гэтымі прыгожымі словамі Міколы Хведаровіча пачаўся наш ранішнік, прысвечаны Дню Маці. Дзеці з вялікай зацікаўленасцю прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Яны спявалі песні і чыталі вершы. Акрамя гэтага нашыя матулі разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў конкурсах. Усе прысутныя былі ўражаны яскравасцю і пяшчотай, з якой выконваліся песні і вершы.

Продолжить чтениеРанішнік

Свята дзяцінства

  • Комментарии к записи:0 комментариев

6 верасня 2018 года ў нашым садку адбылося “Свята дзяцінства”, якое атрымалася вясёлым і цікавым. Гучалі дзіцячыя песні і вершы. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, а таксама атрымалі добры настрой.

 

Продолжить чтениеСвята дзяцінства

Выпускны баль

31 мая 2018 года ў дзіцячым садзе адбыўся выпускны ранішнік. Сваіх дзяцей і ўнукаў прыйшлі павіншаваць матулі, таты і бабулі. Выпускнікі прадэманстравалі ўменні спяваць і танцаваць, прынялі ўдзел ў конкурсах, паказалі, на колькі яны спрытныя і ўмелыя. Гэтае свята для іх запомніцца на ўсё жыццё, бо выпускны ў дзіцячым садзе – першы выпускны баль ў жыцці кожнага дзіцяці. Наперадзе іх чакае лета, а ўжо з 1 верасня яны атрымаюць ганаровае званне – “першакласнікі».

 

Продолжить чтениеВыпускны баль

Міжнародны дзень абароны дзяцей

Мясцовы ДК напоўніўся празрыстым смехам дзетвары: 1 чэрвеня 2018 года адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Вялікая колькасць маленькіх гасцей сабралася каля ДК, дзе для іх быў арганізаваны яркі пачатак любімай пары. Для дзетак была наладжана забаўляльная праграма «Прывітанне, сонейка, прывітанне, лета!». Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і заразіліся пазітыўным настроем. Прыгожымі спевамі дапоўнілі атмасферу вучні ДУА «Сухопальскі ВПК дзіцячы сад – СШ».

Продолжить чтениеМіжнародны дзень абароны дзяцей

Лялечны тэатр

13 красавіка на базе “Сухопальскі ВПК дзіцячы сад – СШ” адбылася пастанова лялечнага тэатру артыстамі з мясцовага ДК. Дзецям была прадстаўлена беларуская народная казка “Як ліса воўка судзіла”.

Продолжить чтениеЛялечны тэатр