У нашай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава, прасвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Якуб Колас – магутны нацыянальны паэт, глыбокі, удумлівы празаік, драматург, публіцыст, педагог, перакладчык, вучоны і грамадскі дзеяч. Сапраўды, Якуб Колас упісаў у гісторыю беларускага пісьменства сваю адметную старонку ў выглядзе вершаў, паэм, алегарычных апавяданняў, аповесцяў, п’ес, педагагічных прац, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў… “Дзе вечна будзе ранне, і песні, і жыццё” – гэтыя словы паэта можна лічыць прарочымі. Яго спадчына – гэта скарбніца, у якую сабраны водар, прыгажосць, паэзія нашых палёў, лясоў, рэк і азёр; гэта – летапіс жыцця народа з яго звычаямі, марамі, імкненнямі, барацьбой і перамогай. Цудоўныя вершы, паэмы, драматургія, проза Якуба Коласа назаўсёды ўвайшлі ў “залаты” фонд беларускай класікі і імя яго, і яго радкі будуць заўсёды разам з намі. |