18 сакавіка 2014 года адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
Тэма: Эфектыўныя формы і метады выкладання прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
Мэта : аптымізацыя адукацыйнага працэса для зніжэння нагрузкі вучняў
Форма работы : семінар-практыкум
Удзельнікі : настаўнікі прыродазнаўча-матэматычнага цыкла
І. Навукова-метадычны блок
1.Рэалізацыя прынцыпа дыферэнцыяцыі пры навучанні Капанько Л.В.
2.Арганізацыя дзейнасці педагога па карэкцыі ведаў і ўменняў, удасканаленні навыкаў самакантроля і самаацэнкі вучняў Гарустовіч Н.У.
ІІ. Практычны блок
1.Наведванне адкрытага ўрока па матэматыцы ў настаўніцы Бірыцкай Т.Л.
2.Аналіз і самааналіз урока
Урок матэматыкі ў 5 класе
Тэма “Складанне дробаў з рознымі назоўнікамі”
Чалавек падобны дробу: у назоўніку-
тое, што ён думае аб сабе,у лічніку-
тое,што ён ёсць на самай справе.Чым
большы назоўнік, тым меншы дроб.
Л.М.Талстой
Мэта : *стварыць умовы для замацавання уменняў прымяняць алгарытм складання звычайных дробаў з рознымі назоўнікамі пры рашэнні задач;
*садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, развіцця цікавасці да прадмета, пазнавальнай і творчай актыўнасці, матэматычнай мовы, вучыць самастойна дабываць веды;
*выхоўваць акуратнасць, культуру вядзення дыялога паміж аднакласнікамі і настаўнікам.
Тып урока : урок замацавання і ўдасканалення ведаў,кантроля ведаў
Форма ўрока : урок-практыкум
Дэвіз урока : “… калі хочаце навучыцца рашаць задачы, то рашайце іх”
Д.Пойа
Ход урока
1.Арганізацыйны момант (1 мін)
Псіхалагічны трэнінг : усміхніцеся тыя,хто ўстаў сёння рана, а цяпер усміхніцеся тыя, хто ішоў сёння з жаданнем у школу, і усміхніцеся тыя, у каго проста добры настрой, таму што прыбліжаюцца канікулы
2.Праверка дамашняга задання ( адказы на зваротным баку дошкі) (2 мін)
3.Актуалізацыя апорных ведаў ( 6 мін)
-прывядзіце прыклад дробу;
-як параўнаць дробы з аднолькавымі назоўнікамі? Рознымі назоўнікамі?
-які дроб называецца правільным? Няправільным?
Як выконваецца складанне дробаў з аднолькавымі назоўнікамі? Рознымі назоўнікамі?
(на дошцы)
1.Вылічы 2/5 +1/5;
2.Запішы лік 1 ў выглядзе дробу з назоўнікам 9;
3.Вылічы 3/13 +7/13 ;
4.Вылічы 5/11 +6/11;
5.Назаві дроб,які на 1/10 большы за дроб 7/10;
6.Знайдзі 2/5 ад ліку 40;
7.Знайдзі лік, калі 3/7 яго роўны 90;
8.Вылічы 2/15 +7/30;
9.Параўнай 12/5 і 12/13
10.Параўнай суму 7/12 + 12/7 з адзінкай.
4.Арганізацыя сітуацыі поспеху (6 мін)
Рашэнне задач 8.29,8.30 у сшытках і на дошцы з падробнымі тлумачэннямі
5.Работа ў парах ( 6 мін)
Рашэнне задач з падбора задач для гульні “Запалі салют”( №1,2,3)
(праверка самастойна на зваротным баку дошкі) (узаемаправерка)
6.Фізкультхвілінка ( 2 мін)
Калі пісаць мяшае нос,
Ведай, гэта скаліёз
Вас згібае па-над сшыткам
Пазваночнік плача хліпка
Зараз мы яму паможам
Рукі за галаву паложым,
Павароты ўлева-управа,
Рукі да сонца пацягнуліся,
Мы назад яшчэ прагнуліся,
Паварочаем плячыма,
Каб яны не падвялі
Усміхнемся усім хто побач
Вось! Другі ўжо настрой!
А цяпер вышэй свой нос:
Нам не страшны скаліёз.
Сядзем роўна, ручкі – у рукі,
І прадоўжым шлях да навукі.
7.Работа ў групах ( 10 мін)
(рашэнне задач № 4,5,6 з падбора задач для гульні “Запалі салют”
Рашаюць,рашэнні абараняюць каля дошкі)
8.Рашэнне творчых задач ( адна з задач павышанай складанасці).Рашэнне афармляецца на дошцы) ( 6 мін)
9.Выстаўленне адзнак (2 мін)
10.Дамашняе заданне № 8.31,8.32 ( 2 мін)
11.Рэфлексія ( 2 мін)
Закончыце ( прадоўжыце) сказ
- сёння я даведаўся …
- было цікава …
- было цяжка …
- я выконваў заданні …
- я зразумеў, што …
- цяпер я магу …
- я навучыўся …
- у мяне атрымалася …
- я змог …
- я паспрабую …
- мяне здзівіла …
- я хацеў бы даведацца …
ДАДАТКІ 1 і 2
Задачы для гульні “Запалі салют”
1.Знайдзі перыметр трохвугольніка, даўжыні старон якога 5/12 м, 1/6 м, 7/18 м.
2.Малюнкі займаюць 2/11 кнігі, табліцы – 3/22 кнігі.Якую частку кнігі займаюць малюнкі і табліцы?
3.Шырыня прамавугольніка 3/4 м, даўжыня- на 5/8 м большая.Знайдзі даўжыню і перыметр прамавугольніка.
4.Для прыгатавання салаты ўзялі 3/20 кг яблык, 1/4 кг апельсінаў, 1/5 кг бананаў і 3/8 кг ківі.Якая маса фруктаў пайшла для прыгатавання салаты?
5.Нарыхтавалі 300 тон паліва.У студзені зрасходавалі 1/5 частку гэтага паліва, у лютым- 1/6 частку паліва.Колькі тон паліва зрасходавалі за два месяцы?
6.За адзін дзень машыністка перапячатала 1/5 усяго рукапісу,
за другі- 1/4. Колькі старонак засталося перапячатаць, калі ў рукапісе 360 старонак.
7.За адзін дзень турысты прайшлі 3/8 усяго шляху, за другі- 1/16 усяго шляху. Якая даўжыня шляху, калі за два дні пройдзена 44 км?
8.У садзе яблыні займаюць 3/8 частку плошчы, грушы- 1/12, слівы – 1/6 частку сада.Астатняя частка сада занята кустамі.Якая плошча сада занята пладовымі дрэвамі, а якая кустамі, калі увесь сад займае 72 ары?
9.У першы дзень дядуля прачытаў 3/7 усёй кнігі, а ў другі – 2/5 усёй кнігі. Ці правільна, што дзядуля прачытаў больш за палову кнігі?
10.Як зменіцца значэнне рознасці, калі памяншаемае павялічыць на 7/36, а аднімаемае паменшыць на 1/27?
Задачы творчага характару
1.Я адпіў 1/4 частку кубка кавы і даліў яе малаком.Затым выпіў 1/2 частку кубка і зноў даліў яе даверху малаком.Потым я выпіў чвэрць кубка і зноў даліў яе малаком … І тады я выпіў поўны кубак кавы цалкам… Чаго я выпіў больш – кавы ці малака ?
2.Трое хочуць купіць дом за 24 тысячы долараў.Яны дамовіліся, што першы дасць палавіну грошай, другі – адну трэць, а трэці – астатнюю частку.Колькі грошай дасць трэці ?
3.Муж і жонка бралі грошы з аднаго сундука, і нічога не засталося. Муж ўзяў 7/10 усіх грошай, а жонка – 690 рублёў.Колькі ўсяго было грошай?
4.Два дзесяцілітровыя вядры поўнасцю запоўнены вадой. З першага спачатку выліваюць 1/2 частку вядра вады, потым выліваюць 1/5 астачы. З другога ,наадварот, спачатку выліваюць 1/5 частку вядра вады, а потым 1/2 астачы. У якім вядры застанецца вады больш?