12 лютага адбылося чарговае паседжанне МА настаўнікаў пачатковых класаў па тэме «Сучасны урок» на якім чарговы адкрыты урок у 4 класе па курсу «Чалавек і свет» паказала Пахачук І.Н.
Тэма : “ Ад батлейкі да тэатра”
Мэты: развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа;
выхаванне павагі да настаўніка на прыкладзе Сімяона Полацкага.
Асноўныя паняцці: батлейка, Сімяон Полацкі і яго “Буквар”, Міхаіл Казімір Агінскі, Міхаіл Клеафас Агінскі.
Ход урока
- Арганізацыйны момант
Празвінеў званок вясёлы,
Вы ўрок пачаць гатовы?
Будзем добра працаваць,
Будзем веды набываць.
2.Праверка дамашняга задання
Работа па картках
1) Напішыце назвы гарадоў, дзе існавалі майстэрні па вырабе паясоў.
2)Напішыце на м алюнку назву станка, з дапамогай якога ткалі паясы.
3)Намалюйце ўзор, які апісвае беларускі паэт Максім Багдановіч у вершы “Слуцкія ткачыхі”.
4)Напішыце, для чаго выкарыстоўваліся слуцкія паясы.
5) Для чаго сёння выкарастоўваецца керамічная плітка?
3.Паведамленне тэмы і мэт урока
Інсцэніроўка ўрыўка з п’есы “ Кніга” В.Жуковіча ( вучні)
— Што за твор вы пабачылі?
— Для чаго пішуць п’есы?
Сёння на ўроку мы павінны пазнаёміцца з зараджэннем беларускага тэатру, з людзьмі,якія стаялі ў вытокаў яго зараджэння.
4.Работа над тэмай урока
Мы з вамі будзем падарожнічаць па наступных гістарычных прыпынках:
1). Батлейка
2). Знакамітыя людзі
3).Тэатры сучаснасці.
Б А Т Л Е Й К А
Батлейка – народны лялечны тэатр.
Галоўныя ролі выконваюць лялькі, вырабленыя з дрэва, тканіны, папяровай паперы, лёну, аўчыны.
Галоўныя героі: Цар, Анёл, Баба, Мужык, Каза, Мядзведзь.
Іх дзеянні агучвалі батлеечнікі і музыканты.
Прыклад у сучаснасці : лялечны тэатр, калыханка.
Фізкультхвілінка
Уявіце сябе мядзведзямі, зайцамі, мужык сячэ дровы, баба месіць цеста
(выконваюць дзеянні)
ЗНАКАМІТЫЯ ЛЮДЗІ
17 стагоддзе – тэатры існавалі пры школах, якія былі створаны пры манастырах.
Школьны тэатр у Полацку стварыў манах-настаўнік Сімяон. Яго запрасілі ў Маскву, пасля выступлення перад маскоўскім царом. Ён стаў настаўнікам царскіх дзяцей, сярод якіх быў і будучы цар Пётр Першы. У Маскве Сімяон адкрыў друкарню і надрукаваў “Буквар” , які склаў сам. Стварыў прыдворны тэатр. Яго празвалі Полацкім.
18 стагоддзе — тэатры ўзнікаюць у замках і палацах заможных людзей:
Тэатр Радзівілаў у Нясвіжы; Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага.
Як выглядаў Слонімскі тэатр Агінскага пазнаёмімся ў падручніку на с.85.
Больш падрабязна аб тым, як узнікалі тэатры на Беларусі вы можаце даведацца ў часопісе “ Рукзачок” №2/2009
19 стагоддзе – Міхаіл Клеафас Агінскі напісаў славуты музычны твор – паланэз “Развітанне з Радзімай”. Доўгі час у горадзе Слоніме гэты паланэз выконваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы гарадскі музыка падымаўся на вежу, адчыняў усе вокны, браў у рукі трубу – і па ваколіцах горада лілася цудоўная музыка. Пад яе задушэўныя гукі пачынаўся ў людзей працоўны дзень.
(праслухоўванне паланэза)
Дадатковую інфармацыю аб Міхаіле Клеафасе Агінскім і яго паланэзе вы знойдзеце ў часопісе “ Рукзачок” №6/2009.
ТЭАТРЫ СУЧАСНАСЦІ
Тэатры:
1). Лялечны ( Брэст)
2). Драматычны ( відэафільм “ Гродненскі драматычны тэатр” і “ Магілёўскі абласны драматычны тэатр”)
3).Тэатр оперы і балета ( “Мінскі тэатр рперы і балета” – відэафільм)
5.Замацаванне
— Што такое батлейка? Назавіце галоўных дзеючых герояў батлейкі.
— Што вы можаце сказаць пра Сімяона Полацкага.
Выкананне задання 21 № 1і 2 ( сшытак)
6.Дамашняе заданне
С.82-86, адказ на пытанні, зананне 21 № 3і4 ( сшытак)
7.Рэфлексія
Зялёны круг – усё спадабалася, урок цікавы, даведаўся шмат новага
Жоўты круг – не ўсё зразумеў
Чырвоны круг – дарэмны ўрок.