Ранішнік

Свеціць як сонца,

Ад самай калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі.

Маміна імя

Самае лепшае,

Маміна слова

Найдаражэйшае.

Мама! Матуля! —

Чароўнае слова

Песняй ласкавай

Гучыць на ўсіх мовах.

 

Гэтымі прыгожымі словамі Міколы Хведаровіча пачаўся наш ранішнік, прысвечаны Дню Маці. Дзеці з вялікай зацікаўленасцю прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Яны спявалі песні і чыталі вершы. Акрамя гэтага нашыя матулі разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў конкурсах. Усе прысутныя былі ўражаны яскравасцю і пяшчотай, з якой выконваліся песні і вершы.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.