31 мая 2018 года ў дзіцячым садзе адбыўся выпускны ранішнік. Сваіх дзяцей і ўнукаў прыйшлі павіншаваць матулі, таты і бабулі. Выпускнікі прадэманстравалі ўменні спяваць і танцаваць, прынялі ўдзел ў конкурсах, паказалі, на колькі яны спрытныя і ўмелыя. Гэтае свята для іх запомніцца на ўсё жыццё, бо выпускны ў дзіцячым садзе – першы выпускны баль ў жыцці кожнага дзіцяці. Наперадзе іх чакае лета, а ўжо з 1 верасня яны атрымаюць ганаровае званне – “першакласнікі».