План работы бібліятэкі на 2024/2025 навучальны год
Мэта: садзейнічанне працэсу навучання і выхавання навучэнцаў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.
Задачы:
* забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу з дапамогай выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
* фарміраванне ў школьнікаў навыкаў бібліятэчнага карыстальніка, інфармацыйнай і чытацкай культуры;
* аказанне кансультацыйнай дапамогі навучэнцам, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;
* выхаванне ў навучэнцаў павагі і гонару за сваю краіну – Рэспубліку Беларусь, паважлівага стаўлення да кніжнай спадчыны;
* удасканаленне традыцыйных і выкарыстанне новых інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у бібліятэчнай дзейнасці;
* арганізацыя работы па захаванні фонду вучэбных выданняў.
Асноўныя функцыі бібліятэкі:
Інфармацыйная – фарміраванне ў навучэнцаў навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка: навучанне карыстання носьбітамі інфармацыі, пошуку, адбору і крытычнай ацэнкі інфармацыі.
Адукацыйная — падрымліванне і забеспячэнне адукацыйных мэт, сфарміраваных у задачах школы і адукацыйных праграмах па прадметах.
Культурная – садзейнічанне фарміраванню асобы вучняў сродкамі культурнай спадчыны, формамі і метадамі індывідуальнай і масавай работы.
Выхаваўчая – спрыянне развіццю пачуцця патрыятызму ў адносінах да дзяржавы, свайго краю і школы.
Асноўныя накірункі работы бібліятэкі:
* забеспячэнне вучняў і педагогаў падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, а таксама метадычнай літаратурай згодна пераліку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, якія рэкамендаваны да выкарыстання ў 2024/25 навучальным годзе ;
* забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыўнага працэсу пры дапамозе выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;
* аказанне кансультацыйнай дапамогі вучням, педагагічным работнікам і іншым катэгорыям карыстальнікаў у атрыманні інфармацыі;
* аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам школы ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці;
* удасканаленне сістэмы пазакласных мерапрыемстваў па ідэйна-патрыятычнам і духоўна-маральнам выхаванні;
* павышэнне якасці ведаў вучняў праз забеспячэнне вучэбнай, навукова-папулярнай, даведчай, педагагічнай і іншымім відамі літаратуры.
№ | Змест работы | Тэрмін выканання | |
Арганізацыйная работа
|
|||
1. | Азнаямленне з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на новы навучальны год | Жнівень | |
2. | Фарміраванне спісаў вучняў на атрыманне падручнікаў у2024/25н.г. і прыем квітанцый аб аплаце за карыстанне падручнікамі | Жнівень-верасень | |
3. | Фарміраванне бланка заказаў на падручнікі на 2025/26 н.г. | Кастрычнік | |
4. | Здача справаздачы па аплаце за карыстанне падручнікамі | Кастрычнік | |
5. | Зверка ўліку дакументацыі фонду з бухгалтарам | Студзень,
ліпень |
|
6. | Здача статыстычнай справаздачы | Верасень | |
7. | Здача макулатуры | Па меры пісвання літаратуры | |
Работа з фондам вучэбнай літаратуры
|
|||
1. | Выдача падручнікаў і метадычнай літаратуры. Маніторынг забяспечанасці вучняў падручнікамі | Жнівень-верасень | |
2. | Прыем і тэхнічная апрацоўка новых паступленняў вучэбнай і мастацкай літаратуры: афармленне накладных,запіс у кнігу сумарнага ўліку, штэмпеляванне, афармленне карткі | Па меры паступлення | |
3. | Перадача падручнікаў у іншыя школы раёна | Жнівень-верасень | |
4. | Расстаноўка новых кніг | Па меры паступлення | |
5. | Работа з дакументамі па аплаце за карыстанне падручнікамі | Верасень | |
6. | Спісванне падручнікаў з улікам старасці і змены вучэбных праграм | Лістапад, снежань | |
7. | Спісванне падручнікаў па прычыне перадачы ў выкарыстанне:
вучням 1 класа, выхаванцам |
Верасень,май
Май |
|
8.
9. |
Правядзенне работы па захаванасці вучэбнага фонда:
азнаямленне з правіламі карыстання падручнікамі; рэйды ; праверкі; акцыя “ Лепшы клас па захаванасці падручнікаў”; |
Верасень
1 раз у чвэрць 1 раз у месяц Май |
|
рамонт падручнікаў;
гутаркі, урокі, гульні |
Верасень-май
Шосты школьны дзень |
||
Прыняцце падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў у чытачоў | Май, чэрвень | ||
Работа з фондам мастацкай літаратуры | |||
1. | Своечасовае правядзенне апрацоўкі і рэгістрацыі літаратуры, якая паступіла | Па меры паступлення | |
2. | Забеспячэнне свабоднага доступу ў бібліятэцы да мастацкага фонду, фонду перыядычных выданняў | На працягу года | |
3. | Сістэматычнае назіранне за своечасовым вяртаннем выдадзеных выданняў на фармуляр | На працягу голда | |
4. | Выкананне правільнай расстаноўкі фонда на стэлажах | На працягу года | |
5. | Афармленне новых раздзяляльнікаў | На працягу года | |
6. | Перыядычнае спісанне фонду з улікам старасці і маральнага зносу | На працягу года | |
7. | Санітарны дзень | 4-ая пятніца кожнага месяца | |
Даведачна-бібліяграфічная работа | |||
1. | Папаўненне і рэдагаванне алфавітнага каталога | На працягу года | |
2. | Выкананне просьбаў, атрыманых ад чытачоў | На працягу года | |
3. | Абнаўленне старонкі бібліятэкі на сайце школы | На працягу года | |
4. | Правядзенне бібліяграфічных, кніжных аглядаў; састаўленне рэкамендацыйных спісаў літаратуры | На працягу года | |
5. | Правядзенне аглядаў перыядычных выданняў | На працягу года | |
6. | Даставанне з каталога картак спісанай літаратуры | На працягу года | |
7. | Папаўненне і рэдагаванне картатэк | На працягу года | |
Работа з карыстальнікамі ( індывідуальная і масавая)
|
|||
Штомесячныя выставы да юбілейных дат пісьменнікаў | |||
1. | 95 г. з дня нараджэння М. Матукоўскага, “Давайце Матукоўскага чытаць!” | 12.09.24 | |
2. | 210 г. з дня нараджэння М.Ю. Лермантава, “Страницы мятежной жизни” | 15.10. 24 | |
3. | 125 г. з дня нараджэння М.Лынькова, “Самабытны талент” | 29.11.24 | |
4. | 90 г. з дна нараджэння І.Чыгрынава, “Сучасны пісьменнік ваеннае пары” | 20.12. 24 | |
5. | 165 г. з дня нараджэння А.Чэхава, “Чэхаў – мастак жыцця” | 13.01.25 | |
6. | 90 г. з дня нараджэння Р. Барадуліна, “Мастак слова” | 21.02. 25 | |
7. | 185 г. з дня нараджэння Ф. Багушэвіча, “Заснавальнік беларускага рэалізму” |
12.03.25 |
|
8. | 85г. з дня нараджэння В.Казько, “Беларуская ваенння проза” | 23.04.25 | |
9. | 120 г. з дня нараджэння М.Шолахава, “Мастак слова” | 22.05. 25 | |
Індывідуальная работа | |||
1. | Абслугоўванне чытачоў на абанеменце: вучняў, педагогаў, тэхнічнага персанала, бацькоў | На працягу года | |
2. | Рэкамендацыйныя гутаркі пры выдачы кніг. Гутаркі аб прачытаным | На працягу года | |
3. | Рэкамендацыйныя і рэкламныя гутаркі аб новых кнігах, часопісах, газетах, якія паступілі ў бібліятэку | На працягу года | |
4. | Падрыхтоўка і афармленне выстаў да юбілейных дат. | На працягу года | |
Масавая работа | |||
1. | Гульня “Краіна ведаў” | 07.09.24 | |
2. | Гутарка “ Карыстанне кнігамі”. Расстаноўка кніг на паліцах | 14.09.24 | |
3. | Прагляд мультфільма “Тры каты”(113 серыя- захаванасць бібліятэчнага фонду) | 21.09.24 | |
4. | Бібліятэчная гадзіна ”Знак якасці. Беларускія традыцыі” | 28.09.24 | |
5. | Гутарка “Настаўнік – святло,веды, творчасць” | 05.10.24 | |
6. | Час майстэрства”Падарунакі для бацькоў” | 12.10.24 | |
7. | Агляд выставы “Страницы мятежной жизни» | 19.10.24 | |
8. | Гульня”Сюды прыходзяць дзеці, даведваюцца аб усім на свеце”, да міжнароднага дня школьных бібліятэк. | 26.10.24 | |
9. | Гульнявая праграма”Пісьменнікі-юбіляры 2024 года” | 09.11.24 | |
10. | Віктарына “Майго краю казкі, чытай іх, калі ласка” | 16.11.24 | |
11. | Майстэрня фарбаў ”Прыгажосць МАЛОЙ РАДЗІМЫ” | 23.11.24 | |
12. | Агляд кніг М.Лынькова | 30.11.24 | |
13 | Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Правы дзяцей”, да дня правоў чалавека | 07.12.24 | |
14 | Падарожжа па старонках зімовых казак | 14.12.24 | |
15. | Гутарка “Чыгрынаў і яго творы” | 21.12.24 | |
16 | Навагодняя віктарына “Дзед Мароз” | 28.12.24 | |
17. | Забаўляльна-пазнавальная гадзіна ”В царстве книжном очутиться, да там чтоб не заблудиться” | 04.01.25 | |
18. | Віктарына “ Беларусь мая незалежная” | 11.01.25 | |
19. | Агляд кніг на выставе А.Чэхава | 18.01.25 | |
20. | Прэзентацыя ” Мае першыя кніжкі” | 25.01.25 | |
21. | Дробны рамонт кніг | 01.02.25 | |
22. | Кніжная палічка “ Вайна вачыма дзяцей” | 08.02.25 | |
23 | Гульнявая праграма “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаная міжнароднаму дню роднай мовы | 15.02.25 | |
24. | Гутарка “Вершы беларускага паэта Р. Барадуліна” | 22.02.25 | |
25. | Кніжная выстава-прызнанне “Імя анёла – матуля!” | 01.03.25 | |
26. | “Галоўны закон жыцця нашай краіны”, кніжная палічка да Дня Канстытуцыі | 15.03.25 | |
27. | Віктарына “Па лясной сцяжынцы” | 22.03.25 | |
28. | Вяселая хвілінка “Вершаваныя загадкі” | 29.03.25 | |
29.
|
Выстава “Я адкрываю кніжны свет”, прысвечаная міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.
Конкурс “ Лепшы чытач ” |
02.04.25
|
|
30. | Гутарка “ Пазнаем Беларусь разам” | 05.04.25 | |
31. | Прагляд мультфільмаў па ЗЛЖ “Смяшарыкі. Алфавіт здароўя” | 12.04.25 | |
32. | “Чытайце, гартайце, свет пазнавайце”.
Агляд перыедыкі для дзяцей |
19.04.25 | |
33. | Экскурсія для самых маленькіх “Дом, дзе жывуць кнігі” | 26.04.25 | |
34. | “Кнігі аб вайне як вечная памяць”, кніжная выстава да Дня Перамогі | 03.05.25 | |
36. | Віктарына ”У сімвалах дзяржавы – гісторыя народа” | 10.05.25 | |
37. | Бібліятэчны урок “Падарожжа па кніжным свеце” | 17.05.25 | |
38. | Агляд кніг М.Шолахава | 24.05.25 | |
40. | Працоўная акцыя “У дапамогу кніжцы” | 31.05.25 | |
Работа з бацькамі | |||
1. | Выступленне на бацькоўскіх сходах з інфармацыяй аб дзейнасці школьнай бібліятэкі:
— аб забяспечанасці вучняў паручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі; — аб аплаце за іх карыстанне. |
Згодна графіка бацькоўскіх сходаў | |
2. | Сустрэча ”Кніга, я і мая сям’я” | ||
3. | Агляды літаратуры ў дапамогу сямейнаму выхаванню, чытанню. | ||
Работа з актывам бібліятэкі | |||
1. | Стварэнне актыву бібліятэкі | Верасень | |
2. | Сіламі актыва праводзіць рамонт кніг | На працягу года | |
3. | Прыцягваць актыў да работы на абанеменце пры выдачы кніг, падборцы кнігдля чытачоў | На працягу года | |
4. | Праводзіць рэйды па праверцы стану школьных падручнікаў | Кастрычнік, люты, май | |
5. | Прыцягваць актыў да правядзення масавых мерапрыемстваў | На працягу года | |
Павышэнне кваліфікацыі, метадычная работа | |||
1. | Прымаць удзел у МА бібліятэкараў | Згодна плана | |
2. | Складанне плана работы бібліятэкара на 2024/25 навучальны год | Верасень | |