6 снежня адбылося пасяджэнне ВМА класных кіраўнікоў у форме семінара-практыкума па тэме “Супрацоўніцтва сям’і і школы ў выхаванні дзяцей”.
На ім разглядаліся пытанні узаемадзеяння сям’і і школы, правядзення псіхалагічна-педагагічнай асветы бацькоў вучняў.
З мэтай обмену вопытам Пстыга В.У. запрасіла на адкрытую класную гадзіну “Мая сям’я – мая радасць” класных кіраўнікоў 1-9 класаў, адміністрацыю школы і бацькоў навучэнцаў.
Пасля абмеркавання мерапрыемства класныя кіраўнікі падзяліліся сваім вопытам работы па дадзенай тэматыцы.