18 сакавіка адбылося МА настаўнікаў прыродазнаўча — матэматычнага цыкла

18  сакавіка  2014 года адбылося  пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

Тэма: Эфектыўныя формы і метады выкладання прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

Мэта : аптымізацыя адукацыйнага працэса для  зніжэння нагрузкі вучняў

Форма работы : семінар-практыкум

Удзельнікі : настаўнікі прыродазнаўча-матэматычнага цыкла

І. Навукова-метадычны блок

1.Рэалізацыя прынцыпа дыферэнцыяцыі пры навучанні     Капанько Л.В.

2.Арганізацыя дзейнасці педагога па карэкцыі ведаў і ўменняў, удасканаленні навыкаў самакантроля і самаацэнкі вучняў            Гарустовіч Н.У.

ІІ. Практычны блок

1.Наведванне адкрытага ўрока па матэматыцы ў настаўніцы Бірыцкай Т.Л.

2.Аналіз і самааналіз урока

 

 

 

Урок матэматыкі ў 5 класе

Тэма “Складанне дробаў з рознымі назоўнікамі”

                                                                    Чалавек падобны дробу: у назоўніку-

                                                                     тое, што ён думае аб сабе,у лічніку-

                                                                     тое,што ён ёсць на самай справе.Чым 

                                                                     большы  назоўнік, тым меншы дроб.

                                                                                       Л.М.Талстой

 

Мэта : *стварыць умовы для замацавання уменняў прымяняць алгарытм складання звычайных дробаў з рознымі назоўнікамі пры рашэнні задач;

*садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, развіцця цікавасці да прадмета, пазнавальнай і творчай актыўнасці, матэматычнай мовы, вучыць самастойна дабываць веды;

*выхоўваць акуратнасць, культуру вядзення дыялога паміж аднакласнікамі і настаўнікам.

Тып урока : урок замацавання і ўдасканалення ведаў,кантроля ведаў

Форма ўрока : урок-практыкум

Дэвіз урока : “… калі хочаце навучыцца рашаць задачы, то рашайце іх”

                                                                                   Д.Пойа

Ход урока

1.Арганізацыйны момант (1 мін)

Псіхалагічны трэнінг : усміхніцеся тыя,хто ўстаў сёння рана, а цяпер усміхніцеся тыя, хто ішоў сёння з жаданнем у школу, і усміхніцеся тыя, у каго проста добры настрой, таму што прыбліжаюцца канікулы

2.Праверка дамашняга задання ( адказы на зваротным баку дошкі) (2 мін)

3.Актуалізацыя апорных ведаў ( 6 мін)

-прывядзіце прыклад дробу;

-як параўнаць дробы з аднолькавымі назоўнікамі? Рознымі назоўнікамі?

-які дроб называецца правільным? Няправільным?

Як выконваецца складанне дробаў з аднолькавымі назоўнікамі? Рознымі назоўнікамі?

(на дошцы)

1.Вылічы 2/5 +1/5;

2.Запішы лік 1 ў выглядзе дробу з назоўнікам 9;

3.Вылічы 3/13 +7/13 ;

4.Вылічы 5/11 +6/11;

5.Назаві дроб,які на 1/10 большы за дроб 7/10;

6.Знайдзі  2/5 ад ліку  40;

7.Знайдзі лік, калі 3/7 яго роўны  90;

8.Вылічы 2/15 +7/30;

9.Параўнай 12/5 і 12/13

10.Параўнай суму    7/12 + 12/7 з адзінкай.

4.Арганізацыя сітуацыі поспеху (6 мін)

Рашэнне задач 8.29,8.30 у сшытках і на дошцы з падробнымі тлумачэннямі

5.Работа ў парах ( 6 мін)

Рашэнне задач з падбора задач для гульні “Запалі салют”( №1,2,3)

(праверка самастойна на зваротным баку дошкі) (узаемаправерка)

6.Фізкультхвілінка ( 2 мін)

Калі пісаць мяшае нос,

Ведай, гэта скаліёз

Вас згібае па-над сшыткам

Пазваночнік плача хліпка

Зараз мы яму паможам

Рукі за галаву паложым,

Павароты ўлева-управа,

Рукі да сонца пацягнуліся,

Мы назад яшчэ прагнуліся,

Паварочаем плячыма,

Каб яны не падвялі

Усміхнемся усім хто побач

Вось! Другі ўжо настрой!

А цяпер вышэй свой нос:

Нам не страшны скаліёз.

Сядзем роўна, ручкі – у рукі,

І прадоўжым шлях да навукі.

7.Работа ў групах ( 10 мін)

(рашэнне задач № 4,5,6 з падбора задач для гульні “Запалі салют”

Рашаюць,рашэнні абараняюць каля дошкі)

8.Рашэнне творчых задач ( адна з задач павышанай складанасці).Рашэнне афармляецца на дошцы) ( 6 мін)

9.Выстаўленне адзнак (2 мін)

10.Дамашняе заданне № 8.31,8.32 ( 2 мін)

11.Рэфлексія ( 2 мін)

Закончыце ( прадоўжыце) сказ

  • сёння я даведаўся …
  • было цікава …
  • было цяжка …
  • я выконваў заданні …
  • я зразумеў, што …
  • цяпер я магу …
  • я навучыўся …
  • у мяне атрымалася …
  • я змог …
  • я паспрабую …
  • мяне здзівіла …
  • я хацеў бы даведацца …  

                                                                    ДАДАТКІ 1 і 2        

Задачы для гульні “Запалі салют” 

1.Знайдзі перыметр трохвугольніка, даўжыні старон якога 5/12 м, 1/6 м, 7/18 м.

2.Малюнкі займаюць 2/11 кнігі, табліцы – 3/22 кнігі.Якую частку кнігі займаюць малюнкі і табліцы?

3.Шырыня прамавугольніка 3/4 м, даўжыня- на 5/8 м большая.Знайдзі даўжыню і перыметр прамавугольніка.

4.Для прыгатавання салаты ўзялі 3/20 кг яблык, 1/4 кг апельсінаў, 1/5 кг  бананаў і 3/8 кг ківі.Якая маса фруктаў пайшла для прыгатавання салаты?

5.Нарыхтавалі 300 тон паліва.У студзені зрасходавалі 1/5 частку гэтага паліва, у лютым- 1/6 частку паліва.Колькі тон паліва зрасходавалі за два месяцы?

6.За адзін дзень машыністка перапячатала 1/5 усяго рукапісу,

за другі- 1/4.  Колькі старонак засталося  перапячатаць, калі ў рукапісе 360 старонак.

7.За адзін дзень турысты прайшлі 3/8 усяго шляху, за другі- 1/16 усяго шляху. Якая даўжыня шляху, калі за два дні пройдзена 44 км?

8.У садзе яблыні займаюць 3/8 частку плошчы, грушы- 1/12, слівы – 1/6 частку сада.Астатняя частка сада занята кустамі.Якая плошча сада занята пладовымі дрэвамі, а якая кустамі, калі увесь сад займае 72 ары?

9.У першы дзень дядуля прачытаў 3/7 усёй кнігі, а ў другі – 2/5 усёй кнігі. Ці правільна, што дзядуля прачытаў больш за палову кнігі?

10.Як зменіцца значэнне рознасці, калі памяншаемае павялічыць на 7/36, а аднімаемае паменшыць на 1/27?

Задачы творчага характару 

1.Я адпіў 1/4  частку кубка кавы і даліў яе малаком.Затым выпіў 1/2 частку кубка і зноў даліў яе даверху малаком.Потым я выпіў чвэрць кубка і зноў даліў яе малаком … І тады я выпіў поўны кубак кавы цалкам… Чаго я выпіў больш – кавы ці малака ?

2.Трое хочуць купіць дом за 24 тысячы долараў.Яны дамовіліся, што першы дасць палавіну грошай, другі – адну трэць, а трэці – астатнюю частку.Колькі грошай дасць трэці ?

3.Муж і жонка бралі грошы з аднаго сундука, і нічога не засталося. Муж ўзяў 7/10 усіх грошай, а жонка – 690 рублёў.Колькі ўсяго было грошай?

4.Два дзесяцілітровыя вядры поўнасцю запоўнены вадой. З першага спачатку выліваюць 1/2 частку вядра вады, потым выліваюць 1/5 астачы. З другога ,наадварот, спачатку выліваюць 1/5 частку вядра вады, а потым 1/2 астачы. У якім вядры застанецца вады больш?

 

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.