Выпускны ранішнік

29 мая 2019 года ў дзіцячым садзе адбыўся першы для дзяцей выпускны ранішнік «До свидания, детский сад!».

Выпускны — гэта такі згустак эмоцый: радасць, сум, надзеі пра будучыню, словы, якія хочацца сказаць менавіта ў гэты момант, гэта адкрыццё талентаў (усе дзеці актыўна танцавалі, распавядалі вершы, спявалі), і незвычайнае яднанне ўсіх.

Апусціўся лісцік долу,
Зажурыўся небакрай.
Кліча верасень у школу.
Любы садзік наш, бывай!
Дзякуй, садзік,
Дзякуй, садзік,
Ты нам быў, як родны дом.
I з табою кожны ладзіў,
Быў сагрэт тваім цяплом.
Ты дарыў любоў, пяшчоту,
Пад тваім раслі крылом.
Пакідаем з неахвотай
3 добрай казкі светлы дом.
(Ніна Галіноўская)

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.